МАЙСТЭРНЯ КАРЫСНЫХ ПРАЕКТАЎ
АНЛАЙН-КУРС ПА САЦЫЯКУЛЬТУРНЫМ ПРАЕКТАВАННІ ДЛЯ БЕЛАРУСАЎ І БЕЛАРУСАК
набор зачынены
Падтрымка ментараў і выкладчыкаў, твой рэалізаваны праект
Толькі практыка і рэалізаваны праект

  • У нашай Майстэрні мы вучым ствараць праекты паступова ад ідэі да канкрэтных вынікаў, выкладчыкі распавядуць пра свае сакрэты і дадуць фідбэк, ментары будуць суправаджаць і падтрымліваць, а псіхолагі дапамогуць справіцца са стрэсам
  • Асноўная праграма разлічаная на 4 месяцы, яе аснова — практычныя заняткі. Тры стадыі праграмы: распрацоўка ідэі, рэалізацыя прататыіпа, паўнавартасная рэалізацыя невялікага праекта.
  • Лайт-версія разлічаная на 2 месяцы, яе аснова - індывідуальныя кансультацыі, праца ў групах, ментарская падтрымка.
  • Практычныя заданні і штотыдневая сустрэчы з ментарамі ў фармаце master mind дапамогуць раскатурхаць глузды і запусціць крытычнае мысленне.
  • Мы будзьма шчырымі з табою і сабою, будзьма дзяліцца досведам і ведамі, матывуем цябе да дзеянняў, разам пазбавімся страхаў і сумневаў.
Водгукі удзельніц і удзельнікаў / Вясна 2021
Водгукі удзельніц і удзельнікаў / Зіма 2021
Чаго чакаць на лайт-версіі майстэрні?
Доступ да навучальнай платформы
Запісы вэбінараў, відэаурокі, проджект бук, дадатковыя матэрыялы ў выглядзе артыкулаў і відэа.
Пастаянная зваротная сувязь
Шмат карыснай практыкі і працы над праектам. Водгукі скіраваныя выключна на развіццё.
Тры анлайн варкшопа
Эксперты правядуць варкшопы па крэатыўнаму мысленню і прасоўванню ідэі і праекта.
Ментарскае суправаджэнне
Майстармайд сесіі і індывідуальныя кансультацыі з ментарамі і выкладчыкамі майстэрні.
Нэтворкінг-сесіі з экспертамі
У цябе будзе магчымасць наведаць дзве нэтворкінг-сесіі з экспертамі па сацыякультурнаму праектаванню, маркетынгу, праектнаму мэнэджмэнту і інш.
Набор на гэты курс бясплатны!
Трэба мець: кампутар, доступ да інтэрнэту, жаданне дасягнуць выніку і магчымасць наведвацьусе заняткі.

Ці падыйдзе мне гэты курс?
Падавайся, калі табе ад 18 гадоў ты грамадзянін/грамадзянка Беларусі і…
Імкнешся даведвацца пра новае, любіш практычнае навучанне
Рэалізуешь свой сацыяльны або культурны праект
Любіш даследаваць навакольны свет і не баішся новага
Хочаш працаваць над сабой, рэфлексаваць і развівацца
Шукаеш чэленджы і прыгоды
Гатовы ўзяць удзел у праграме без пропускаў
З якімі кірункамі і ідэямі мы працуем?
Ідэі і фарматы праектаў могуць быць самымі рознымі, але яны павінныя быць карыснымі.
Што гэта значыць?
Фокус — прыцягванне ўвагі да актуальных праблемаў краіны, якія цябе хвалююць.
Мы лічым, што плэйсмэйкінг, урбаністыка і развіццё супольнасцяў — гэта вельмі важна!
Прыдумай і арганізуй мерапрыемства анлайн або афлайн.
Рэалізуй сваю мастацкую ідэю. Кіно, арт, паэзія, музыка.
Ствары супольнасць аднадумцаў, групу ўзаемападтрымкі або інфармацыйны буклет.
А калі няма ідэі, мы дапаможам прыдумаць, трэба толькі вызначыцца з напрамкам!
Што чакае ў лайт-версіі?
Час: 24 чэрвеня — 18 жніўня
Усе мерапрыемствы праходзяць анлайн і пачынаюццы а 19-ай гадзіне па беларускім часе.
У зручны час будуць праходзіць сустрэчы з ментарамі ў фармаце mastermind і індывідуальныя кансультацыі
Праграма
Варкшопы і нэтворкінг
Кожны чацвер а 19-й гадзіне па Мінску будзе праходзіць варкшоп або нэтворкінг-сесія
Майстармайнд-сесіі
У фармаце майстармайнд разам з ментарамі і іншымі удзельнікамі будзеце працаваць над праектамі, паляпшаць і тэставаць ідэі.
Індывідуальныя кансультацыі
У вас будзе магчымасць атрымаць індывідуальную кансультацыю па свайму праекту ў нашых ментараў і выкладчыкаў
Ітогавы пітчынг-прэзентацыя
Разам са ўсімі удзельнікамі ўсіх фарматаў майстэрні, у вас будзе магчымасць паўдзельнічаць у пітчынге прэзентацыі, палучыць фідбэк і магчыма знайсці партнёраў.
А хто выкладае?
Надзея Ількевіч
Беларусь-ЗША-Украіна
Надзея стварае і ўвасабляе ў жыццё праекты рознага маштабу цягам 12 гадоў у Беларусі, Украіне, ЗША, Расіі. Разнастайнасць праектаў вялікая: ад невялікіх арт-акцый да міжнародных абменаў, ад лекцый да тэлевізійных урбан-шоў.
У Майстэрні: Заснавальніца Майстэрні карысных праектаў, выкладчыца, метадолаг.
Віялета Нікіцік
Беларусь-ЗША

Віялета — практыкуючы псіхолаг і арт-менеджэр. Прафесійную падрыхтоўку яна праходзіла ў БДУ, у школе Ігара Пагодзіна (групавая, гештальт тэрапіі), у трэнераў І. Якубоўскай і В. Гамбалеўскай. Таксама яна грае ў тэатры і прасоўвае традыцыйную беларускую культуру.
У Майстэрні: каардынатарка псіхалагічный групы праекта.
Таццяна Штэйнбук
Беларусь-Літва
Таццяна — event-менеджэр з 12-гадовым досведам працы ў сферы арганізацыі мерапрыемстваў, ментар па шчасці, заснавальнік праекта LifeHub і аўтар 6-тыднёвага курса «Шчасце жыць».
У Майстэрні: лідар ментараў, каардынатарка, выкладчыца, фасілітатар.
  • Сузаснавальніца некамерцыйнай арганізацыі CreateCulture Inc (ЗША)
  • Эксперт і кансультант адукацыйных праектаў міжнародных арганізацый
  • Аўтар адукацыйных курсаў па развіцці супольнасцяў ў Беларусі і ЗША
  • Прадусар міжнароднага праекта SLAVALACHIA (ЗША, Беларусь, Украіна)
  • Арганізатар лакальнай канферэнцыі Placemaking Week in Athens, ЗША Медыя- і кіна-прадусар (рэклама, анімацыя, кароткі метр)
  • Аўтар і прадусар Шоў Горад і Школы гарадскіх зменаў ZMENA.CITY
  • Гештальт-тэрапеўт (Спецыялізацыя «Дыялогава-фенаменалагічная мадэль гештальт-тэрпаіі», трэнер Ігар Пагодзін)
  • Групавы тэрапеўт (трэнер Ігар Пагодзін)
  • Практыкуючы лайф-коуч, New Skills Academy Certificate (ЗША)
  • Спецыяліст у сферы асабістага росту, энеаграме, TetaHealing і сэксалогіі
  • Суарганізатар фестываляў беларускай традыцыйнай культуры «Вяселле-Фэст», «Раёк» Арт-менеджэр арганізацыі «Беларусы Чыкага»
  • Суарганізатар канцэртаў і мерапрыемстваў беларускай традыцыйнай культуры ў ЗША
  • Event & project менеджар з 12-гадовым досведам працы ў сферы арганізацыі мерапрыемстваў: ад закрытых дэгустацый віскі на 20 чалавек да фестывалю габрэйскай народнай музыкі Litvak Klezmer Fest на 3500 удзельнікаў
  • Арганізатар фестываляў габрэйскай культуры «City Ханука» і «Такі Песах» (2015-2017)
  • Ментар Volunteer Community FSU
  • Стваральнік рускамоўнай супольнасці MeetUp Vilnius
Каманда ментараў
Лэся Фірсанава (Украіна)

Праграмны каардынатар моладзевай арганізацыі Hillel Kyiv, трэнер у нефармальнай адукацыі, SMM-спецыялістка і мабільны фатограф з больш чым 5-гадовым досведам працы. Любіць заўважаць дэталі, здымаць іх і вандраваць.

Марычка Чычкова (Украіна)

Менеджэр культурных праетаў і спявачка, кіраўнік PR-аддзелу Львоўскага тэатра лялек. За апошнія 8 гадоў зладзіла болей за 100 мерапремстваў са шматтысячнай аўдыторыяй, сярод іх: Fete de la musique Lviv, Craft Beer and Vinyl Fest, Zaxidfest, Тустань, Розколяда, Форум выдаўцоў, Ковчег.Україна і інш.

Маша Малах
(Ізраіль)

Арганізатар культурных мерапрыемстваў і аўтар арт-тураў па непапсовых лакацыях Тэль-Авіва, былы рэзідэнт праекта Moishe House, аўтар Telegram-канала пра ізраільскую культуру «Пост-тарбут», стэндапер у «Ялла Балаган», незалежны мастак.

Тома Лазаренка
(Украіна)

Менеджарка культурных, сацяльных і адукацыйных праектаў; засноўніца платформы дзеля менеджараў культурыCreative Management Camp; засноўніца нэтворкінг-праекта дзеля крэатыўшчыкаў Навзаєм; экспертка па каммунікацыі; прадусарка; арганізаратака івэнтаў

Эдгар Калюта
(Лiтва)

Фрыланс арт-дырэктар, моўшн-дызайнер, 3D мапер, визуальны мастак. Былы выкладчык курса па моўшн дызайну ва Middlesex University, London. Засноўнік прадакшн-студыі NESTMIND і Edgar Davey Animation. Вопыт працы ў. індустрыі дызайна і анімацыі з 2012 года. Працаваў з The Mill, Smoke&Mirrors, Sony Pictures, Discovery Channel, Lexus, AC/DC, Coca-Cola, Swarowski, Nickelodeon і інш.

Агнія Лойка
(Беларусь-Лiтва)

Маркетолаг з 10 гадамі досведа ў прасоўванні праектаў, тавараш, людзей і сэнсаў. Візуальны культуролаг, гештальт-тэрапеўт і трансфармацыйны коуч.

  • Сертыфікаваны гештальт-тэрапеўт (трэнеры Наталля Аліфіровіч і Кацярына Скуратовіч);
  • Працягвае навучанне на ІІІ ступені праграмы "Павышенне кваліфікацыі па гештальт-терапіі, супервізіі і працы с групамі" (трэнер Дзяніс Хломаў)
  • Спеціялізація "Сямейная сістэмная тэрапія" (трэнер Наталля Аліфіровіч)
  • Спецыяльны курс "Праца са снамі ў гештальт-падыходзе" (трэнер Кацярына Скуратовіч)
  • Магістр псіхалогіі (Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны)
  • Мастацтвазнаўца (Інстытут мастацтвазнаўства, этналогіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі Рэспублікі Беларусь)
У мяне няма ідэі праекта, але я хачу ўдзельнічаць. Ці магу я падаць заяўку?
На лайт-версію мы шукаем удзельнікаў з ідэяй, або тых, хто ўжо працуе над сваімі праэктамі.
Ці магу я прапускаць вэбінары і дэдлайны?
Мы НЕ раім прапускаць вэбінары і дэдлайны. На занятках мы разбіраем вашыя заданні і надаем шмат увагі практыцы.
Чаму вы набіраеце толькі 20 чалавек?
Наш курс арыентаваны на фідбэк і водгукі канкрэтна па вашых праектах, а таксама ментарскае суправаджэнне. Таму прыярытэт будзе аддавацца самым матываваным.
Якія крытэры набору на лайт- версію?
Як мы ўжо казалі, выкладчыкі будуць працаваць з поўнай аддачай на працягу 2 месяцаў, і тое ж самае мы чакаем ад вас. Таму мы будзем адбіраць самых матываваных удзельнікаў. У вас можа не быць ідэі, але вы зможаце наведваць усе вэбінары і рэалізаваць у выніку праект.
Карысныя праекты — гэта якія?
На курсе мы дапаможам вам зрабіць так, каб ваша ідэя стала сапраўды карыснай для грамадства. Абмежаванняў няма. Гэта можа быць праект у сферы медыя, арт-праект, экалагічная ці інклюзіўная ініцыятывы, гарадская інтэрвенцыя, мерапрыемства, фестываль, кніга, падкаста. Усё, на што здольная ваша фантазія.
Як будзе адбывацца ўзаемадзеянне з ментарамі?
У вашым распараджэнні будуць індывідуальныя кансультацыі з ментарам, а таксама рэгулярныя mastermind-сэсіі ў малых групах.
Не прапусці магчымасць далучыцца!
Дзён
Гадзін
Хвілін
Секунд
Засталіся пытанні?
Пішы нам!
goodmasterskaya@gmail.com